СЭКС У ШКОЛЕ

Ян Лагвіновіч

Некалькі гадоў таму студэнты-практыканты мэдычнага ўнівэрсітэту ладзілі ў Маладэчна апытаньне на тэму сэксуальнага жыцьця моладзі. Мяркую, вынікі працы будуць паказальнымі і зараз. Прывяду некаторыя лічбы. Апытаньне ладзілася сярод 153 вучаніц 10-11 класаў.

5 з 153 апытаных дзяўчат лічаць ідэальнай колькасьцю дзяцей трох і болей.

На пытаньне пра крыніцы інфармацыі, адкуль даведваюцца пра сродкі кантрацэпцыі (можна было выбраць некалькі варыянтаў адказаў) 126 чалавек пазначыла, што з СМІ, толькі 16 – ад сваякоў, 36 – ад настаўнікаў, 46 – ад лекара.

136 апытаных хацелі б даведацца болей пра сродкі кантрацэпцыі.

151 з 153 апытаных лічаць патрэбнымі размовы пра сэксуальныя адносіны на школьных занятках.

Толькі 64 апытаных школьніцы гатовыя зьвярнуцца да маці па дапамогу ў выпадку праблемаў у сэксуальнай сфэры.

Так і атрымоўваецца, што бацькі займацца сэксуальным выхаваньнем дзяцей у большасьці выпадкаў не жадаюць альбо саромяцца. Дзяржаўных праграмаў адукацыі няма.

Прасьцей за ўсё не заўважаць гэтага пытаньня.

Альбо зьвесьці ўсё да банальнага інфармаваньня пра тое, як карыстацца прэзэрватывам ці якія ёсьць шляхі перадачы СНІДу.



Пакінуць каментар

If you would like to make a comment, please fill out the form below.

You must be logged in to post a comment.


© 2008, Стваральнік: Ян Лагвіновіч, lahvinovich@gmail.com, тэл. 8-029-6476157