Нядаўна менскі абласны савет зацьвердзіў перадачу 116,75 гэктараў зямельных надзелаў Смалявіцкага раёну ў склад Менску. Перад тым згоду на перадачу даў смалявіцкі райсавет. У выніку будучыя падаткі авіярамонтнага завода, будаўніцтва якога пачынаецца на перададзеных землях, пойдуць у бюджэт Менску.
Мне адразу ўзгадалася аналягічная перадача Менску земляў гандлёвага цэнтру “Лябяжы” (рынак у Ждановічах). Даць згоду на зьмену ўласьніка тэрыторый павінны быў менскі райсавет. Спачатку дэпутату ад ПБНФ менскага райсавета Юрась Зянковіч здолеў патлумачыць калегам як шмат падаткаў пройдзе міма раённага бюджэту. У першым галасаваньні раённыя дэпутаты дазволу не далі. Але пасьля шчыльнай працы сталічнага начальства дазвол быў атрыманы амаль адзінагалосна.
Падобны канструктывізм быў уласьцівы і дэпутатам маладэчанскага гарсавету падчас аб’яднаньня гораду і раёну (маладэчна доўгі час быў горадам абласнога падпарадкаваньня). Таксама спачатку былі галасаваньні супраць. Нават гарвыканкам негалосна быў за захаваньне гораду абласнога падпарадкаваньня. Але ў выніку маем што маем. Сельская гаспадарка ды іншыя субсідаваныя дзяржавай сфэры жыцьця Маладэчанскага раёну фінансуюцца зараз з гарадзкіх сродкаў.
“Селекцыйная” праца выканаўчых уладаў падчас мясцовых выбараў дае вынікі. Абіраюцца дэпутаты цалкам залежныя ад дзяржавы (настаўнікі, лекары) альбо начальства, якому па вызначэньні заўсёды па шляху з генэральнай лініяй свайго начальства. Дыскусіям няма месца ў сучасным Савеце.
Пакінуць каментар
If you would like to make a comment, please fill out the form below.
You must be logged in to post a comment.