У вярсьце ад нашаго мястэчка цячэ невяличкая рэчка праз маёнтак пана Саковича. Даўно ўжо ў народзе ходзяць слухи, бытцам ў той рэчцы кались зьявиўся цудоўны Пан Езус. З году ў год на каталицкае сьвята “Сэрца Пана Езуса” каля гэтаго цуду збираюцца тысячы простаго народу. Тамака людзи моляцца, мыюцца вадой с тае рэчки, ды нясуць ў касьцёл афяры: грошы, шмат яец, лёну, воўны и иншаго дабра. Збираецца таким парадкам больш як на тры сотни рублёў. – Поп месцовы пазайздросьциў ксяндзу добраго даходу и зрабиў ў той самы дзень праваслаўнае сьвята. И ён, як дагэтуль ксёндз, угаварывае народ, каб малиўся каля той рэчки с цудам, але каб афяры прынасили не ў касьцёл, а ў цэркву. –Хоць николи не было чутно, каб каму гэты цуд як-небудзь памог, але ўсе ведаюць адно, што ксендзу и папу ён таки добра памагае…
“Опальны”
Пакінуць каментар
If you would like to make a comment, please fill out the form below.
You must be logged in to post a comment.