Каб скласьці больш поўнае ўяўленьне пра асобу, псыхолягі раяць вывучаць паводзіны чалавека ад раньняга дзяцінства.
Супрацоўнікі КДБ наведалі СШ №1 Маладэчна. У дырэктара школы цікавіліся паводзінамі былой вучаніцы Марыны Найдзіч у школьныя гады.
У 2007 годзе на мясцовых выбарах у Маладэчна Марына Найдзіч была адным зь нешматлікіх незалежных кандыдатаў у дэпутаты, таксама актыўна ўдзельнічала ў ініцыятывах супольнасьці “За Маладэчна”, прысьвечаных дзіцячаму шпіталю.
На пярэдадні парлямэнцкіх выбараў для больш грунтоўнага аналізу асобы сп. Найдзіч хачу параіць супрацоўнікам КДБ завітаць у дзіцячы садок, дзе яна выхоўвалася сёньняўняя грамадзкая актывістка.
Пакінуць каментар
If you would like to make a comment, please fill out the form below.
You must be logged in to post a comment.