НОВЫЯ ПАСЛУГІ МЭДЫКАЎ

Ян Лагвіновіч

Як піша “Маладзечанская газета”, днямі мэдычны агляд прайшлі супрацоўнікі маладэчанскага “Беларусбанку”. Пэрсанал паліклінікі №1 працаваў у будынку філіялу банку два тыдні.

Ці заплацілі банкіры дзяржаўнага, падкрэслю, банку за такія паслугі і колькі, “Маладзечанская газета” ня піша. Нагадаю, што звычайныя маладэчанцы праходзяць працоўны мэдагляд у рэжыме нон-стоп. Нават у часы грыпавага карантыну працэс прафмэдаглядаў не спыняецца – графік паліклінікі №2 (завод “Спадарожнік”) шчыльна распісаны на год наперад.

Маем добры прыклад эфэктыўнасьці “бясплатнай” мэдыцыны і яе сацыяльнай накіраванасьці. Калі нас чакае сьвядомая рэформа сфэры аховы здароўя, невядома. Пакуль ёсьць ўражаньне, што ўсё рэфармаваньне складваецца з паступовага павелічэньня сьпісу платных паслугаў.

У выніку заможная частка грамадзтва якасныя медычныя паслугі можа атрымаць толькі ў Менску, а бяднейшая стаіць у чэргах нават падчас платных прыёмаў.



Пакінуць каментар

If you would like to make a comment, please fill out the form below.

You must be logged in to post a comment.


© 2008, Стваральнік: Ян Лагвіновіч, lahvinovich@gmail.com, тэл. 8-029-6476157