Чарговы захад па лабіяваньню мясных вырабаў абласной вытворчасьці прыдумаў райвыканкам.
Гандляры маюць плян рэалізацыі мясной прадукцыі на 2008 год. Плян складаецца зь сямі відаў прадукцыі адзінаццаці вытворцаў. Паводле рашэньня выканкаму, абавязковыя да продажу сярод іншага: мяса, катлеты, кансэрвы і яйкі. Каўбасы “Маладэчанскага мясакамбінату” — сярод прыярытэтных плянавых тавараў. Па словах кіраўніка аднаго з гандлёвых прадпрыемстваў, аб’ём пазначанай у плане каўбаснай прадукцыі перавышае рэальныя магчымасьці па продажу ў 5 разоў. Такімі мэтадамі падтрымліваюць мясцовага вытворцу.
Адзначу, што дагэтуль ніхто не спрабаваў выправіць кепскі імідж маладэчанскай каўбасы. Адметная і кадравая палітыка нашага мясакамбінату. Нядаўна там зьявіўся новы начальнік аддзелу збыту – Дзьмітры Гулевіч. Гэты чалавек быў дырэктарам іншага прадпрыемства – “Дзяржгандль” — падчас яго банкрутаваньня. Узгадаю і зімовую праверку мясакамбінату, па выніках якой не былі знойдзеныя 60 тон прадукцыі. Атаксама зьніук і тагачасны дырэктар мясакамбінату Уладзімір Каржанеўскі.
Выснова: вынікі карупцыйнай і непісьменнай дзейнасьці прасьцей перакласьці на плечы гандлёвых прадпрыемстваў.
Пакінуць каментар
If you would like to make a comment, please fill out the form below.
You must be logged in to post a comment.