Паводле інфармацыі “Маладзечанскай газеты”, у Маладэчанскім раёне зьявілася сельгасмашына маркі “Ягуар”. Каб абслугоўваць агрэгат, патрэбныя 5-6 адзінак тэхнікі.
Па-ціху сучасная тэхніка зьяўляецца на маладэчанскіх палях. Але варта адзначыць дзьве акалічнасьці. Па-першае, у Беларусі не існуе працэдуры нармальнага тэндэра сельскагаспадарчай тэхнікі. Па словах аднаго прадпрымальніка, які спрабаваў заняцца пастаўкамі сельгастэхнікі, бізнэс кантралююць фірмы, блізкія да адміністрацыі прэзыдэнта.
Па-другое, не хапае кваліфікаваных працаўнікоў. Складаная заходняя тэхніка патрабуе пільнага абслугоўваньня. Разам з тым, заробкі ў апэратараў гэтых машын складаюць каля мільёну за сэзон — без выходных. Таму зацікавіць больш якасныя кадры цяжка. У выніку на рамонт выдаткоўваюцца вялікія сродкі
Пра прыватную маёмасьць на зямлю ўлады пакуль не гавораць. Як і пра рэальную падтрымку фэрмераў. Уладам вельмі зручныя ў палітычным сэнсе сучасныя калгасы – СВК, залежныя ад датацыяў і кіраўніцтва.
Камбайн Ягуар-840 (фота — auto.ria.ua)
Пакінуць каментар
If you would like to make a comment, please fill out the form below.
You must be logged in to post a comment.