З Хожова Вилейскаго пав.

НН №1, Вильня 6 январа (стычня) 1907 г.

Цяжкую крыўду перэцярпели мы ад нашых аднасельчан – Михалюка Гарошки и Мацея Гана. Справа пачалася тую восень. Гуси нашы, ходзячы па выгани, узляцели неяк, не спытаўшыся, на рунь Михалюка и Мацея (руни гэтай было нескольки загончыкоў каля выгану). Михалюк и Мацей, угледзиўшы гусеў, зараз забрали их у хлеў. Шкоды гуси зрабили ня больш як на поў рубля. Ня гледзячы на гэта, Михалюк и Марцин паехали зараз у воласпь, падсунули там добра, каму трэба, вось и пастанавила нашэ валасное начальства: за шкоду, што гуси зрабили, узяць ад кожнаго мужыка па 10 кап. за гуся. Пачали тутака Михалюк з Мацеем записываць, хто скольки мае гусей, и записали так: у каго было 4 гуси, таму записали 40, у каго 3 – 30, у каго 5 – 50 ( мусиць для круглаго шчоту нули прыбаўляли). Гэты шчот падали маладэчнинскаму писару Осташэўскаму и старшыне Цару. Валасное начальства прызвала нас усих гаспадароў у воласць и прыказала плациць за ўсих гусей выкуп. “Змилуйцеся, паночки! Што вы робице? Чы вы Бога не баицеся? На штож заместа 4 гусей назначыли 40, замест 5 – 50? Гдзеж мы и грошэй стольки возьмем? Не, паночки! Мы за свае гуси па справедливосци заплацим, а лишняго плациць не будзем.” Так гаварыли мы, хожоўляне, але писар и старшына бытцам то и не чули ничога. –“Кали так, - заявиў тольки злосна писар,- кали ня хочэце самы плациць выкупу, кажучы, жто нима чым, то едзьцеж скарэй да хаты, а и мы зараз прыедзем да вас прадаваць скацинку и аписываць будынак. Эй! Старшына! – Каней!” – крыкнуў Осташэўски. – Пабялели нашы хожоўляне, як снег, а бабы дыки галасиць пачали. Не было што рабиць болей; развязали мы сваи капшучки и анучачки, дастали астатние, крывавым потам дабытые грошы, и атдали нашым пьяўкам – Мацею ды Михалюку. Як паличыли мы пасля, то за гэтые грошы, што выцягнули з нас кравапиўцы, можна было бы купиць ня тольки тую рунь, але ўсё тое поле разам са збожам. А мыж думали, што Мацей и Михалюк – нашы добрые суседзи, маюць сумленне и лишних грошэй ня возьмуць. А паказалася, што тольки падавай!

Базыль Хожоулянец.



Пакінуць каментар

If you would like to make a comment, please fill out the form below.

You must be logged in to post a comment.


© 2008, Стваральнік: Ян Лагвіновіч, lahvinovich@gmail.com, тэл. 8-029-6476157