Молодэчно.

НН №2, 1906

Бацькам молодэчненских сэминарыстоў, выгнаных за забастоўку, дырэхтор сэминарыи Цвирка-Годыцки паслаў паперу, у каторой просиць бацькоў падаваць прашэнне, каб прыняли зноў у сэминарыю дзецей их, и абецуе прыняць. Некаторые бацьки, не папытаўшыся у сыноў сваих, падали Годыцкаму прашэння; але як сыны пачули гэта, то патрэбовали прашэння аддаць им назад и гэтак Годыцки астаўся з носам. У ноч з 6 на 7 ноября паехаў Годыцки ў Пецербург; кажуць што прызваў яго министэр народнаго прасвешчэння, да катораго ездзили дэпутаты ад сэминарыстоў прасиць, каб зменили их нягоднаго дырэктора.
Сакерка.



Пакінуць каментар

If you would like to make a comment, please fill out the form below.

You must be logged in to post a comment.


© 2008, Стваральнік: Ян Лагвіновіч, lahvinovich@gmail.com, тэл. 8-029-6476157