З Молодэчненской Вучыцельской Сэминарыи

Наша Нива, Вильня 10 /23 листопада (ноябра,) 1906 г.

19 акцябра (кострычника) да папечыцеля Виленскаго Округа зъявилася депутация ад вучашчыхся молодэчненской сэминарыи.

Вучашчыеся пярастали вучыцца и разъехалися па хатах. Дэпутация разсказала, што Годыцкий ругаецца як пьяны звошчык на рынку, ды часам лезе бицца з кулаками и ня тольки да вучэникоу, а и да вучыцелей. Вось чаму пан Цвирко трымау у страху усю сэминарыю.

Але цярпенне лопнуло у вучэникоу и яны трэбуюць змяниць Годыцкаго, иначэй не пачнуць вучыцца.

Папечыцель Виленскаго Вучэбнаго Вокруга барон Вольф не знайшоу, што Годыцкий-Цвирка паступаець не дэликатне з вучэниками и з вучыцелями, и атказауся змяниць яго – мала таго, барон радзиу, каб вучэники пагадзилися з панам дырэхтарам и пачали вучыцца.

Дэпутаты так ничога и не дабилися у виленскаго папечыцеля: паехали яны шукаць прауды у Пецербург.

(Око)



Пакінуць каментар

If you would like to make a comment, please fill out the form below.

You must be logged in to post a comment.


© 2008, Стваральнік: Ян Лагвіновіч, lahvinovich@gmail.com, тэл. 8-029-6476157