Фальшыўкі ў Маладэчна

Чэрвень 30, 2008, Паводле “Рэгіянальнай газеты”

На мінулым тыдні за адзін дзень у горадзе зарэгістраваныя дзьве спробы абмяняць фальшывыя даляры на рублі. У пятніцу ў абменны пункт “Белзнешэканомбанка” па вуліцы Віленскай для абмену была прад’яўленая 50-даляравая купюра, зробленая з 5-даляравай. Гаспадар грошай патлумачыў, што знайшоў іх на вуліцы. У той жа дзень у абменным пункце “Белпрамбудбанка” на вуліцы Партызанскай жыхар горада спрабаваў абмяняць 100-даляравую купюру, зробленую з дапамогай кампутарнай тэхнікі. Па закону, за выраб, захоўваньне альбо збыт падробных грошай можна атрымаць ад двух да сямі гадоў пазбаўленьня волі з канфіскацыяй ці без канфіскацыі маёмасьці.

Чэрвень 30, 2008 | Пакінуць каментар

Новыя справы па хабарніцтве

Чэрвень 30, 2008, Паводле “Рэгіянальнай газеты”

На спартыўнай базе “Вілія” затрыманыя дырэктарка, начальніца аддзела будаўніцтва і галоўны энэргетык базы. Яны падазруюцца ў вымаганьні і атрыманьні хабару ад галоўнага інжынэра лідзкага прадпрыемства “Прамтэхсэрвіс”.

У праваахоўных органаў ёсьць доказы таго, што гэтыя службовыя асобы атрымалі хабар у памеры 9 мільёнаў рублёў за станоўчае вырашэньне пытаньня аб падпісаньні акту выкананых работ на аб’екце “Мадэрнізацыя кацельні ВСБ “Вілія”. Пракуратура Мінскай вобласьці ўзбудзіла крымінальныя справы.

Чэрвень 30, 2008 | Пакінуць каментар

САДЫ САРЫЧАВА

Чэрвень 27, 2008, Ян Лагвіновіч

Маладэчанскія фэрмэры Вадзім Януш ды Ігар Ветлаў пераехалі на Магілеўшчыну, піша “Беларуская ніва”. Займаюцца яны садаводствам. Памеры бізнэсу не маленькія – пад справу выдзелена 100 га, у бліжэйшыя гады плянуецца апрацаваць яшчэ 200 га.

 >>

Чэрвень 27, 2008 | Пакінуць каментар

Зьмена выбарчай акругі ў Маладэчна

Чэрвень 27, 2008, Паводле “Маладзечанскай газеты”

“Пастановай ЦВК РБ ад 25 чэрвеня вызначаныя выбарчыя акругі, на кожнай з якой ўвосені будуць абраныя па адным дэпутаце Палаты прадстаўнікоў Нацыянальнага сходу (ПП НС).

У Маладэчна выбарчая акруга зьмененая. У адрозьненьне ад мінулых выбараў, Залінейны раён гораду аднесены да сельскай акругі, у якую ўваходзяць таксама жыхары Маладэчанскага раёну і часткі Валожынскага.

Колькасьць выбаршчыкаў па зьмененай гарадзкой акрузе – 65586 чал.

Чэрвень 27, 2008 | Пакінуць каментар

Ягор Дзмітрачэнка – абсалютны чэмпіён

Чэрвень 27, 2008, Паводле “Маладзечанскай газеты”

Усяго толькі тры ўдзельнікі 27-га рэспубліканскага турыстычнага пешаходнага марафону змаглі за суткі пераадолець дыстанцыю ў 100 кіламетраў. І сярод іх – капітан каманды маладэчанскага турклуба “Пілігрым” Ягор Дзмітрачэнка.

 >>

Чэрвень 27, 2008 | Пакінуць каментар

Молодэчна, Вилен. Губ.

Чэрвень 26, 2008, Наша Нива №22, 8 (21) юня 1907 г.

Ўжо даўно ў молодэчненскай вучыцельскай сэминарыи устанавиўся таки звычай, што ўсе письма да вучэникоў праходзили праз руки дырэктора, каторы чытаў гэтые письма. Тады вучэники пастанавили збавицца ад такой апеки. Дзела цягнулося доўга, и тольки недаўна вучэники молодэчненской сэминарыи дабилися таки права палучаць письма без помачы дырэктара.

Чэрвень 26, 2008 | Пакінуць каментар

СЭКС У ШКОЛЕ

Чэрвень 26, 2008, Ян Лагвіновіч

Некалькі гадоў таму студэнты-практыканты мэдычнага ўнівэрсітэту ладзілі ў Маладэчна апытаньне на тэму сэксуальнага жыцьця моладзі. Мяркую, вынікі працы будуць паказальнымі і зараз. Прывяду некаторыя лічбы. Апытаньне ладзілася сярод 153 вучаніц 10-11 класаў.

 >>

Чэрвень 26, 2008 | Пакінуць каментар

Не пашанцавала

Чэрвень 26, 2008, Ян Лагвіновіч

Агучаны прысуд у справе Анатоля Згрунда. Былы галоўны архітэктар Маладэчна за хабарніцтва пакараны дзесяцьцю гадамі пазбаўленьня волі з канфіскацыяй асабістай маёмасьці.

Праца беларускіх чыноўнікаў мае шмат агульнага зь лятарэяй. Ня гледзячы на ўсе знаёмствы і “падстрахоўкі”, ад увагі праваахоўных органаў не застрахаваны ніхто.

Камэнтар: Шкада, што ўсе сур’ёзныя крымінальныя справы ўзьнікаюць па выніках намэнклятурных гульняў альбо палітычнай мэтазгоднасьці.

Чэрвень 26, 2008 | Пакінуць каментар

М. Лебедзево, Вилейскаго павету.

Чэрвень 25, 2008, "Наша Нива" №22, Вильня 8 (21) юня 1907 г.

У вярсьце ад нашаго мястэчка цячэ невяличкая рэчка праз маёнтак пана Саковича. Даўно ўжо ў народзе ходзяць слухи, бытцам ў той рэчцы кались зьявиўся цудоўны Пан Езус. З году ў год на каталицкае сьвята “Сэрца Пана Езуса” каля гэтаго цуду збираюцца тысячы простаго народу. Тамака людзи моляцца, мыюцца вадой с тае рэчки, ды нясуць ў касьцёл афяры: грошы, шмат яец, лёну, воўны и иншаго дабра.  >>

Чэрвень 25, 2008 | Пакінуць каментар

ЗАЎСЁДЫ “ЗА”

Чэрвень 25, 2008, Ян Лагвіновіч

Нядаўна менскі абласны савет зацьвердзіў перадачу 116,75 гэктараў зямельных надзелаў Смалявіцкага раёну ў склад Менску. Перад тым згоду на перадачу даў смалявіцкі райсавет. У выніку будучыя падаткі авіярамонтнага завода, будаўніцтва якога пачынаецца на перададзеных землях, пойдуць у бюджэт Менску.

 >>

Чэрвень 25, 2008 | Пакінуць каментар

Наступная старонка »


© 2008, Стваральнік: Ян Лагвіновіч, lahvinovich@gmail.com, тэл. 8-029-6476157