Паседжанне Савета дзелавога супрацоўніцтва Беларусі і Расеі праходзіць у Маладэчна.
Паводле naviny.by.
Паседжанне Савету дзелавога супрацоўніцтва Беларусі і Масквы (13-е па ліку) ладзіцца ў Маладэчне 27-28 траўня. Беларускую дэлегацыю ўзначальвае віцэ-прэм’ер Андрэй Кабякоў, маскоўскую – намеснік мэра Валер Вінаградаў. У склад кожнай дэлегацыі ўвайшлі больш 70-ці кіраўнікоў і прадстаўнікоў органаў выканаўчай улады і прадпрыемстваў.
28 траўня ў Маладэчна арганізаваная выстава прадпрыемстваў і арганізацый Паўднёва-Усходняй акругі Масквы і Менскай вобласці.
На паседжанні разглядаюцца пытанні супрацоўніцтва Менскай вобласці і Паўднёва-Усходняй акругі Масквы, а таксама ўзаемадзеяння будаўнічых комплексаў, правядзення шэрагу культурных мерапрыемстваў.
Пакінуць каментар
If you would like to make a comment, please fill out the form below.
You must be logged in to post a comment.