Па Менскай вобласці намінальны налічаны сярэднемесячны заробак за студзень-красавік склаў 758,1 тыс. руб.
Рэальны налічаны сярэднемесячны заробак за гэты перыяд у параўнанні з аналагічным перыядам мінулага года павялічыўся на 8,7%.
У бюджэтнай сферы сярэднемесячны заробак склаў 613,8 тыс. руб., што з ўлікам інфляцыі на 1% менш, чым заробак за аналагічны перыяд мінулага года. Найбольш па Менскай вобласці зарабілі на прадпрыемствах хімічнай прамысловасці (сярэдні заробак за красавік - 1.661тыс. руб.), працаўнікі праектна-вышукальніцкіх арганізацый (1.654 тыс. руб.) і прадпрыемстваў каляровай металургіі (1.497 тыс. руб.). Ва ўстановах адукацыі сярэдні заробак за красавік склаў 590,9 тыс. руб.
Паводле газеты “Мінская праўда”
Пакінуць каментар
If you would like to make a comment, please fill out the form below.
You must be logged in to post a comment.