Другі раз за месяц затрымалі маладэчанскага правабаронцу Эдварда Баланчука. 26 траўня на мытным пераходзе “Камены лог” мытнікі цягам дзьвюх гадзін рабілі асабісты дагляд і дагляд аўтамабіля, аднак нічога забароненага не знайшлі.
Перад тым 1 траўня праваабаронцу трымалі больш за дзесяць гадзінаў на мытні ў Берасьці: забралі наяўныя грошы — з фармулёўкай “на праверку”.
Паводле Эдварда Баланчука, у часе дагляду мытнікі ўвесь час раіліся з кімсьці па тэлефоне.
Пасьля затрыманьня ў Берасьці праваабаронца накіраваў скаргі Генеральнаму пракурору краіны і адначасова кіраўніку Мытнага камітэта.
“Перапіска працягнецца, паколькі падобныя дзеяньні супрацоўнікаў мытні з’яўляюцца праявай пераследу і ўціску з боку улады за маю праваабарончую дзейнасьць”, — заяўляе Эдвард Баланчук.
Паводле прэс-службы БХК
Пакінуць каментар
If you would like to make a comment, please fill out the form below.
You must be logged in to post a comment.