Шэнгенскія візы для беларусаў стануць танней пры выкананні “12 умоваў”


МЗС Беларусі не здолеў “парушыць салідарнасць” краін Еўрасаюза ў тым, каб панізіць кошты шэнгенскіх віз. Пра гэта паведаміў БелаПАН са спасылкай на намесніка міністра замежных спраў Беларусі Віктара Гайсёнка.

Кошты віз залежаць не толькі ад двухбаковых адносін, але і адносін з ЕС у цэлым. Еўрасаюз увязвае пачатак перамоў з рэалізацыяй палітыкі добрасуседства. Пры гэтым вылучаюцца і палітычныя патрабаванні, у прыватнасці выкананне “12 патрабаванняў” да Беларусі, адзначыў В.Гайсёнак.

Паводле euroradio.fm



Пакінуць каментар

If you would like to make a comment, please fill out the form below.

You must be logged in to post a comment.


© 2008, Стваральнік: Ян Лагвіновіч, lahvinovich@gmail.com, тэл. 8-029-6476157