Як чыноўнік Лукашэнкі можа зарабіць на дзяржаўных грошах?


Чурсін, Манюк і грошы за плітку.

Мікалай Чурсін — былы старшыня Маладэчанскага гарвыканаму. У 2008 годзе ён плянуе балятавацца ў Парлямэнт РБ.

Рэдакцыя сайту “За РМ” мае чатыры копіі дакумэнтаў, якія сьведчаць, што прадпрыемствы, якія арэндавалі нерухомасьць камунальнай уласнасьці, прымушалі за свой кошт правесьці рамонт прылеглай да іхных прадпрыемстваў тэрыторыяў. У 2001-2003 гг менавіта Мікалай Чурсін узначальваў дзяржаўную кампанію па добраўпарадкаваньню вуліц Маладэчна.

Кампанія завершылася перамогай: кіраўнікі большасьці гарадзкіх прадпрыемстваў падпарадкаваліся — значную частку вуліц Маладэчна пакрылі дробнаштучнай пліткай.

Напрыклад: так адрамантавалі тратуар побач з СШ №8.

Усе работы аформілі праз ААТ “Спэцбудмэханізацыя”.

Некаторыя прадпрыемствы прымушалі класьці плітку нават ня побач са сваімі аб’ектамі.

Як з падобнай сытуацыі змаглі “наварыцца” чыноўнікі?

Схэма працавала праз “Спэцбудмэханізацыю”.

З гарадзкога бюджэту Маладэчна пераводзілі грошы на рахунак “Спэцбудмэханізацыі”: нібыта за пакладзеную плітку ды іншы рамонт.

Потым гэтыя грошы скарыстоўвалі на патрэбы старшыні гарвыканкама Мікалая Усцімавіча Чурсіна і дырэктара таго самага прадпрыемства Канстанціна Канстанцінавіча Манюка.

Прыкладны кошт укладкі 1 кв.м. пліткі – 20 даляраў. Паклалі дзесяткі тысячаў квадратных мэтраў: сотні тысячаў даляраў дзяржаўных грошай.

P.S. Папярэднікі Чурсіна на пасадзе старшыні маладэчанскага выканкаму спадары Касабуцкі ды Татарыновіч падобнымі схэмамі не карысталіся.

На пытаньне “куды глядзелі кантралёры-сілавікі?” некаторыя маладзечанцы цьвердзяць, што ад 90-х гадоў добрым знаёмым дэпутата ад Маладэчна старшыні камісіі па будаўніцтву Палаты Прадстаўнікоў РБ Мікалая Чурсіна ёсьць Генадзь Нявыглаз, кіраўнік Адміністрацыі Прэзідэнта РБ.

Ян Лагвіновіч



Пакінуць каментар

If you would like to make a comment, please fill out the form below.

You must be logged in to post a comment.


© 2008, Стваральнік: Ян Лагвіновіч, lahvinovich@gmail.com, тэл. 8-029-6476157