Маладэчна
Травень 30, 2008,
Паседжанне Савета дзелавога супрацоўніцтва Беларусі і Расеі праходзіць у Маладэчна.
Паводле naviny.by.
Паседжанне Савету дзелавога супрацоўніцтва Беларусі і Масквы (13-е па ліку) ладзіцца ў Маладэчне 27-28 траўня. Беларускую дэлегацыю ўзначальвае віцэ-прэм’ер Андрэй Кабякоў, маскоўскую – намеснік мэра Валер Вінаградаў. У склад кожнай дэлегацыі ўвайшлі больш 70-ці кіраўнікоў і прадстаўнікоў органаў выканаўчай улады і прадпрыемстваў.
28 траўня ў Маладэчна арганізаваная выстава прадпрыемстваў і арганізацый Паўднёва-Усходняй акругі Масквы і Менскай вобласці.
На паседжанні разглядаюцца пытанні супрацоўніцтва Менскай вобласці і Паўднёва-Усходняй акругі Масквы, а таксама ўзаемадзеяння будаўнічых комплексаў, правядзення шэрагу культурных мерапрыемстваў.
Травень 30, 2008 | Пакінуць каментар
Да чаго прывядзе ўвядзенне плоскай шкалы падаткаў?
Травень 30, 2008,
Міністэрства фінансаў абвясьціла пра намер увесьці плоскую шкалу падаходнага падатку ў памеры 12%. Чым выкліканыя такія захады? Як прарэагуе на іх большасьць грамадзян? Ці дадуць яны эканамічны эфэкт? Над гэтымі пытаньнямі разважаюць эканамісты Зьміцер Бабіцкі і Міхась Залескі. >>
Травень 30, 2008 | Пакінуць каментар
Крыху пра заробкі
Травень 30, 2008,
Па Менскай вобласці намінальны налічаны сярэднемесячны заробак за студзень-красавік склаў 758,1 тыс. руб.
Рэальны налічаны сярэднемесячны заробак за гэты перыяд у параўнанні з аналагічным перыядам мінулага года павялічыўся на 8,7%. >>
Травень 30, 2008 | Пакінуць каментар
Сурагатная маці Таццяна з Маладэчна
Травень 30, 2008,
24-гадовая Таццяна з Маладэчна прыйшла ў юрыдычную фірму па сваіх справах, а ёй прапанавалі… стаць сурагатнай маці. Пра гэта ведаюць толькі блізкія людзі. >>
Травень 30, 2008 | Пакінуць каментар
Жыцьцё нацменшасьці
Травень 30, 2008,
Прадстаўнікі беларускай нацыянальнай меншасьці зь летувіскага гораду Шаўлі (Шаўляй) наведалі горад Маладэчна Менскай вобласьці. Вынікам паездкі стала падпісаньне пагадненьня аб супрацоўніцтве з гарадзкімі ўладамі.
Паводле polskieradio.pl
Травень 30, 2008 | Пакінуць каментар
Эдварда Баланчука зноў “трэсьлі” на мяжы
Травень 30, 2008,
Другі раз за месяц затрымалі маладэчанскага правабаронцу Эдварда Баланчука. 26 траўня на мытным пераходзе “Камены лог” мытнікі цягам дзьвюх гадзін рабілі асабісты дагляд і дагляд аўтамабіля, аднак нічога забароненага не знайшлі. >>
Травень 30, 2008 | Пакінуць каментар
Паліва на аўтазапраўках Беларусі падаражэе на 5-17%
Травень 29, 2008,
Апошнім часам эксперты Польшчы і Украіны ўпэўнена прагназуюць павялічэнне ў хуткім часе коштаў на паліва ў іх краінах. У Расіі кошты на паліва растуць штодня. Як стала вядома Еўрарадыё, ў самы бліжэйшы час падаражэе яно ў Беларусі. Але калі афіцыйныя крыніцы абяцаюць павялічэнне коштаў не больш чым на 5%, то незалежныя эканамісты прадказваюць усе 15%. >>
Травень 29, 2008 | Пакінуць каментар
Шэнгенскія візы для беларусаў стануць танней пры выкананні “12 умоваў”
Травень 29, 2008,
МЗС Беларусі не здолеў “парушыць салідарнасць” краін Еўрасаюза ў тым, каб панізіць кошты шэнгенскіх віз. Пра гэта паведаміў БелаПАН са спасылкай на намесніка міністра замежных спраў Беларусі Віктара Гайсёнка. >>
Травень 29, 2008 | Пакінуць каментар
Свой маршрут райвыканкама
Травень 29, 2008,
Супрацоўнікамі аддзела фізічнай культуры, спорта і турызма Маладэчанскага райвыканкама распрацаваныя маршруты экскурсій па нашым рэгіёне. Туды ўвайшлі агульная экскурсія па горадзе, наведванне Ракуцёўшчыны, мемарыяльнага комплекса “Вязынка”, конна-спартовага комплекса “Палачаны”, філіяла музея Янкі Купалы ў Яхімоўшчыне, музея рамёстваў у Красоўшчыне, а таксама Чысці і Краснага. >>
Травень 29, 2008 | Пакінуць каментар
Павялічыўся кантроль над асабістым жыццём маладэчанцаў
Травень 29, 2008,
Кіраўніцтва маладэчанскага лясгасу адмаўляецца тлумачыць свой інтарэс да грамадскага жыцця працаўнікоў. >>
Травень 29, 2008 | Пакінуць каментар